Слова песни Zet — «Марны» (Useless)


Апошнім часам
Час нас не шкадуе
Думаем сам на сам
Колькі гэта каштуе

Марна згінулі мары
Марна згінула вера
Прыглядаліся марна
Да зямлі і да неба

Гадзіньніка кола
Час запавальняе
Сьцены маюць голас
Я яго ўспрымаю



Зноўку верыш сьлепа
Маеш сонца ў небе
Ногі па калена
У дрыгвістай глебе

Я стаю змардаваны
С перакрэсьляным тварам
Пэўна, я вінаваты...
Марна згінулі мары...




Текст добавил: Андрей Курышев