Слова песни Zet — Калгас


Як у нашым у сяле
Ўсе крыху навесяле.

Дохнуць сьвіньнi каровы,
Старшыня адно здаровы.

Нам сказалi ў сельсавеце:
"Мы за мiр у цэлым сьвеце!"

Мы хадзілі ў кiно,
Там Брус Лi у кімано.

Калгас "Сьветлы шлях"!

Гарадзкія прыязджалі,
Мы на iх панаязджалі.

Адгулялі мы вясельле,
Цэлы год было пахмельле.

Хто у горад ў інстытут,
Я дык застаюся тут!

Самагонка, сальцісон,
Не жыцьцё, а дзiўны сон!

Калгас "Сьветлы шлях"!




Текст добавил: Андрей Курышев