Слова песни Zet — Геадэзія-картаграфія


Да Амэрыкi далека, да яе нямерана,
Можа i няма наогул гэтае Амэрыкi.
Можа быць няма наогул вашае Аўстралii,
Нi ў паўночным, нi ў паўднёвым паўшар'i.

Геадэзiя-картаграфiя!
Геадэзiя-картаграфiя!

Што такое Люксэмбург? Гэта назва вулiцы!
А яшчэ казалi мне: горад гэта ў Турцыi.
Турцыя ад нас далека, не заедзеш i за год,
Блiзка толькi Камароўка, Грушчаўка, аўтазавод.

Геадэзiя-картаграфiя!
Геадэзiя-картаграфiя!

Нешта ў сьвеце робiцца, штосьцi адбываецца,
А на нас яно нiяк i не адбiваецца.
Паздаваў аналiзы, здаў флюараграфiю,
Што мне геадэзiя разам з картаграфiяй.

Геадэзiя-картаграфiя!
Геадэзiя-картаграфiя!

Геадэзiя-картаграфiя!
Геадэзiя-картаграфiя!




Текст добавил: Андрей Курышев