Слова песни Песняры — Ты мне вясною прыснілася (Ю.Семеняко — М.Шушкевич)


Полный текст песни


Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.

Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты сызакрылая,
Легкі мой сон растрывожыла.

Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марами.

Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.




Текст добавил: Андрей Курышев