Слова песни Песняры — Поцелуй


Полный текст песни


Ні ў цёмным садзе і ні ў чарніцах
Да вуснаў мілай не даступіцца
То іх затуліць яна рукою, } 2 разы
То штосці шэпча табе такое. }

І не пасмееш пацалавацца,
А яна будзе з цябе смяяцца.
Ну што ж, калі ўжо няма ў нас згоды, } 2 разы
Дык можа пойдзем адведаць мёду. }

У любай вусны пасаладзелі, -
Мінутай пчолы паналяцелі,
Ля самых вуснаў яны лятаюць,
- Цалуй, міленькі, бо закусаюць!
Ля самых вуснаў яны лятаюць,
- Не бойся, міла, не закусаюць!..




Текст добавил: Андрей Курышев