Слова песни Песняры — Каля млына


Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.

Яна брала, яна брала, яшчэ набірала,
адна дочка ў маці была - да і та гора знала.

Пусьці, маці, пагуляці, я не забаруся,
як запяе першы певень, я дамоў вярнуся.

Пяе певень, пяе другі, й кура сакоча...
Кліча маці вячэраці, а дачка ня хоча.

Ой, вячэрай, мая маці, калі наварыла,
мне сягодня, мая маці, вячэра ня міла.

Ой пайду я ў лес па дровы, ой, гора мне, гора,
не пайду я за старога - барадою коле.

А пайду я за такога, што ня мае вуса,
ён на мяне кіўне, моргне, а я засьмяюся!

Каля млына, каля млына, расцьвіла каліна,
там дзяўчына ваду брала, сама чарнабрыва.




Текст добавил: Андрей Курышев