Слова песни Песняры — Калiна


Ажаніла маці маладога сына,
Маладой нявесткі неўзлюбіла.
Маладой нявесткі неўзлюбіла.

Выправіла сына ў вяліку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоці.
Маладу нявестку ў поле лён палоці.

Не аполеш лёну - не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.

Як прыехаў Ясю з вялікай дорогі,
Расказаў ён маці пра свае навіны.
Расказаў ён маці пра свае навіны.

Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я,
А такой калінушкі ў свеце не відаў.
А такой калінушкі ў свеце не відаў.

Ад буйнага ветрыку накланілася,
Ад раўнага дожджыку распусцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру,
Пассячы ты, Ясю, тую каліну!

Секануў ён раз - аказалася,
Секануў другі раз - адазвалася.
Секануў другі раз - адазвалася.

Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая.
Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!..
А нас разлучыла матуля твая...





Текст добавил: Андрей Курышев