Слова песни Новае неба — Божа, забяры маё жыццё


Полный текст песни


Божа, забяры маё жыццё.
Выратуй зьнямелую Айчыну,
Выратуй ахвяры і злачынцаў.
Божа, забяры маё жыццё.

Ты магутны, вольны і вялікі.
Ганарлівым адпусьці грахі.
Веру да цябе вядуць шляхі,
Ты магутны, вольны і вялікі.

Я слабы, з атручанай душой,
Брудны гад скалечаны, нікчэмны.
Веру ў розум сьветлы і надземны,
Я слабы, з атручанай душой.

Божа, забяры маё жыццё -
Іншага ня маю каб аддзячыць,
Ну хіба што гэтым ціхім плачам.
Божа, забяры маё жыццё...

Сьпявае Кася Камоцкая, словы Адама Глобуса




Текст добавил: Андрей Курышев