Слова песни Народны Альбом — 14. Аргентынскае танга
Полный текст песни
Кожны вечар у клюбе
Адбываліся танцы
Там прыходзілі дзеўкі
Там зьбіраліся мальцы
І танчылі моўчкі
Да самага золку
А ранкам ізноўку
На працу ішлі
Аргентынскае танга
Экзатычная кветка
Па-над вёскай віруе
Ды зацягвае нас
У духмяную цемру
У салодкую пастку
Ў аксамітную багну
На глыбокае дно
А там дзе дно
Нам усё адно
Ёсьць толькі рытм
Сэрца й Танга
Твой дотык
Як джала
Твой позірк
Як студня
Дай мне напіцца
Я хачу піць
Адбываліся танцы
Там прыходзілі дзеўкі
Там зьбіраліся мальцы
І танчылі моўчкі
Да самага золку
А ранкам ізноўку
На працу ішлі
Аргентынскае танга
Экзатычная кветка
Па-над вёскай віруе
Ды зацягвае нас
У духмяную цемру
У салодкую пастку
Ў аксамітную багну
На глыбокае дно
А там дзе дно
Нам усё адно
Ёсьць толькі рытм
Сэрца й Танга
Твой дотык
Як джала
Твой позірк
Як студня
Дай мне напіцца
Я хачу піць
Текст добавил: Андрей Курышев