Слова песни Мроя — Не згубi


Мару сваю сярод шэрых аблокаў,
Сярод чужых твараў, далоняў,
Блытаніны шляхоў, нават і ў забыцьці
Не згубі! Не згубі! Не згубі!

Памяць, што нам засталася ад продкаў,
І голас зямлі сваёй роднай
На стракатых палях незнаёмай зямлі
Не згубі! Не згубі! Не згубі!

У шчасьці і ў бядзе,
Ад Радзімы далёка,
На чужых дарогах
Не згубі сябе! Не згубі сябе! Не згубі сябе!

Надзея ў цемры дарогу асьветліць,
Яе не пагасіць ветрам,
І калі ты надзею нарэшце здабыў,
Не згубі! Не згубі! Не згубі!

Мову сваю ў бясконцых вандроўках
Сярод мільёнаў крокаў
На пыльных гасьцінцах далёкай зямлі
Не згубі! Не згубі! Не згубі!

У шчасьці і ў бядзе,
Ад Радзімы далёка,
На чужых дарогах
Не згубі сябе! Не згубі сябе! Не згубі сябе!

У шчасьці і ў бядзе,
Ад Радзімы далёка,
На чужых дарогах
Не згубі сябе! Не згубі сябе! Не згубі сябе!




Текст добавил: Андрей Курышев