Слова песни Ляпис Трубецкой — Цмок ды арол


Полный текст песни


Зноў святкаваў Івана Купала
Каля беларускага вакзалу.
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал –
Папараці кветку ўначы шукаў

Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахасты,
А ў Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – Цмок ды Арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi – Цмок ды Арол!

Раззлаваў хам шклоўскага пана,
Нарадзіўся беларусам – стаў цыганам.
Каціся па свеце на бусліку-ровары,
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу,
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!




Текст добавил: Андрей Курышев