Слова песни Кудмень — Шуміць-гудзе дуброванька


Шуміць-гудзе дубровачка,
Да плачыць-тужыць й удовачка.
Плачыць-тужыць, шчэ й рыдае,
Да й на бітой шлях паглядае.
Бітым шляхам уланы едуць,
Да й мойго мужа коня вэдуць.
Ой, уланы ж маладыя,
Да й дзе ж вы мойго мужа дзелі?
Дзе ж вы мойго мужа дзелі,
Да дзе ж вы яго коня ўзялі?
Ў чыстым полі траўка шуміць,
Да й у той траўцы твой муж ляжыць.
Й у той траўцы твой муж ляжыць,
Да правай ручкай шаблю дзержыць.
Правай ручкай шаблю дзержыць,
Да левай ручкай росу бярэ.
Левай ручкай росу бярэ,
Да й на сэрдэнько полівае.
Роса моя росяная,
Да й душа моя жывушчая
Душа моя жывушчая,
Да й жана моя молодая.





Текст добавил: Андрей Курышев