Слова песни «Крамбамбуля» — Сустракайце ў госьці (Bel)


Полный текст песни


У Франкенштэйна запытаў яго сын:
"ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"
Усё прасіў: "Ну адкажы, Франкенштэйн!"
А Франкенштэйн яму сказаў: "Nicht verstehn".
У Фрэддзі Кругера гулялі сябры,
Вастрылі рашпілем свае кіпцюры
І ўсё пытаўся ў Фрэда сябар адзін:
"ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!

Жыў у паўночным краі дзядзька Гамлет,
Знайшоў шкілета ён і гутарыў з ім.
І ўсё прасіў яго: "Скажы мне, шкілет,
"ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!

Наш сьпеў кашмарны, нібы ранішні гімн,
Адны нячысьцікі пачварныя ў ім.
Чаму з іх толькі не сказаў ні адзін:
"ХэлОўін" правільна альбо "ХэлаўIн?"

Сустракайце ў госьці
Чарапы ды косьці!
_________________________________________




Текст добавил: Андрей Курышев