Слова песни Крамбамбуля — 7 лістапада — Дзень Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі


Полный текст песни


Па тэлевізары упарта
Віншуюць зь сёмым лістапада
І паўтараюць "Ленін, Сталін".
Сваім вы Сталіным дасталі!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Туман, прамоклыя альтанкі.
Па плошчы ціха едуць танкі.
У тэлевізары Дзяржынскі.
Нам без Дзяржынскага пажыць бы!

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.

Для кагосьці рэвалюцыя - маўзэр і наган,
Для кагосьці рэвалюцыя - душэўны стан,
Для кагосьці рэвалюцыя - калектыўны дурман.
Для кагосьці рэвалюцыя - спосаб зарабіць,
Для кагосьці - нагода выпіць і закусіць,
Для кагосьці рэвалюцыя - сьвятло, што ў цемры гарыць.

Таварыш маўзэр!
А хто яшчэ?
Таварыш Мао,
Таварыш Чэ.




Текст добавил: Андрей Курышев