Слова песни Комба Бакх — КУЧАРАВАЯ ДЗЯЎЧЫНКА
Кучаравая дзяўчынка,
Дзе ты завівалася?
Я ішоў, а ты стаяла,
Ты мне спадабалася.
Твае словы, як замовы,
Як салодзенькі мядок,
Я ж бы слухаў іх і слухаў
Кожну ночку і дзянёк.
А сягоння тыя словы
Сталі горкія, як дым,
Бо я знаю, што гуляеш
Ты з малойчыкам другім.
Што ў Валодзі ў агародзе
Расцвітае белы мак.
Ўсе рабяты пажанаты,
А Валодзя ходзіць так.
Не табой трава памята,
Не табе яе касіць,
Не табой дзеўка занята,
Не табе яе любіць.
Дзе ты завівалася?
Я ішоў, а ты стаяла,
Ты мне спадабалася.
Твае словы, як замовы,
Як салодзенькі мядок,
Я ж бы слухаў іх і слухаў
Кожну ночку і дзянёк.
А сягоння тыя словы
Сталі горкія, як дым,
Бо я знаю, што гуляеш
Ты з малойчыкам другім.
Што ў Валодзі ў агародзе
Расцвітае белы мак.
Ўсе рабяты пажанаты,
А Валодзя ходзіць так.
Не табой трава памята,
Не табе яе касіць,
Не табой дзеўка занята,
Не табе яе любіць.
Текст добавил: Андрей Курышев