Слова песни Iлюжан — Татачка


Полный текст песни


Татачка

Мой жаш татачка,
Мой жаш міленькі,
А калі ж ты стаў
Гэткі сівенькі?
Ці то ў зімку так
Зацярушыла,
Ці то ў летачку
Зжохлі быліначкі?
Ці то сэрцайка
Так узрушыла –
Як дзеткі выраслі
За хвіліначку?..

Хадзі, татачка,
Дый у хатачку,
Нясі сонейка
На далонейках.

Мой жаш татачка,
Мой саколіку,
Пахадзі са мной
Ды па падвор’іку.
Навучы мяне
Лётаць высока,
У людскіх вачах
Бачыць глыбока.
Ты распавядзі,
Дзе набрацца сілы,
Каб любіць-любіць,
І каб мяне любілі.
Ты мне раскажы,
Як у праўдзе жыці,
Чаму ўнукаў мне
Тваіх навучыці.

Хадзі, татачка,
Дый у хатачку,
Нясі сонейка
На далонейках.

Ці то бокам-бокам
Дый зышлі казачкі,
Дый прызасталася
Адна ў татачкі.





Текст добавил: Андрей Курышев