Слова песни HURMA — Закаханая ў рэтра (REPEAT 2015)
Полный текст песни
муз. і сл. Мікіта Найдзёнаў
Што табе да апошніх дывайсаў?
Ты ідзеш у старэнькіх левайсах.
Ты ніколі не ў тэме, як не старайся.
На шпалерах іконы куміраў:
Элвіс Прэслі і Роберт Дэ Ніра.
І толькі хто ж на экране цяпер і ў эфіры?
Ты закаханая ў рэтра,
сядзіш з бакалам амарэта.
Ты прыйшла не ў свой час,
тут гучыць драм-н-бас
і спявае Электра.
Ты закаханая ў рэтра,
якія могуць быць сакрэты?
Як нямое кіно, што мінула даўно,
хутка пройдзе і гэта.
Твае фільмы ніколі не ў трэндах.
Яны ўсе як адзін, з хэпі-эндам.
Не з сябрамі іх не паглядзець ні з бойфрэндам.
А на паці ты ставіш упарта
Бі Бі Кінга і Фрэнка Сінатру.
Гэта ўсё, што ты маеш на сёння і заўтра.
Што табе да апошніх дывайсаў?
Ты ідзеш у старэнькіх левайсах.
Ты ніколі не ў тэме, як не старайся.
На шпалерах іконы куміраў:
Элвіс Прэслі і Роберт Дэ Ніра.
І толькі хто ж на экране цяпер і ў эфіры?
Ты закаханая ў рэтра,
сядзіш з бакалам амарэта.
Ты прыйшла не ў свой час,
тут гучыць драм-н-бас
і спявае Электра.
Ты закаханая ў рэтра,
якія могуць быць сакрэты?
Як нямое кіно, што мінула даўно,
хутка пройдзе і гэта.
Твае фільмы ніколі не ў трэндах.
Яны ўсе як адзін, з хэпі-эндам.
Не з сябрамі іх не паглядзець ні з бойфрэндам.
А на паці ты ставіш упарта
Бі Бі Кінга і Фрэнка Сінатру.
Гэта ўсё, што ты маеш на сёння і заўтра.
Текст добавил: Андрей Курышев