Слова песни HURMA — Repeat (REPEAT 2015)


Полный текст песни


Муз і сл Мікіта Найдзёнаў

Repeat
Ты як звычайна ўсё на месца ставіш
І неба робіцца ніжэй за столь.
Ды западае нешта з верхніх клавіш,
Можа ля ці соль.
Ты ані ў чым не прызнаеш паловы,
Ды я і сам па частках не хачу.
І што было тады у нашых словах,
Я аб тым маўчу.

Задыхайся ад успамінаў,
Затрымайся, хаця б на хвіліну,
Нашу песню пастаў на Repeat.
Як скрыншоты, два цені у ванне
Ад самоты знайшлі ратаванне.
Нашы ночы пастаў на Repeat.

Куды мяне мой дзіўны лёс закіне,
Як захачу ад усяго ўцячы,
А мы з табой застанемся такімі,
Як тады ўначы.
Як сонца лёд – ты маё сэрца плавіш
І там, дзе ты, заўжды мая зямля.
Ды западае нешта з верхніх клавіш –
Можа соль ці ля?






Текст добавил: Андрей Курышев