Слова песни Андрей Усанов (БГА «Песняры») — Лiтвiнка


Полный текст песни


муз. и сл. В. Шарапов.

Літвінка, дзяўчынка,
Прыгажуня, каханка...
З табою спаткацца,
Я спяшаюся ранкам.

Літвінка, дзяўчынка,
Недасяжная мара...
Мне людзі казалі:
Што з табою мы пара...

Прыпеў:
Яе косы - струмень шаўковы,
Яе вусны - водар мядовы,
І яскравы прамень захован
У бяздонных вачах!
Яе постаць - танней рабіны,
Яе погляд - сіней ручаіны,
І няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!

Літвінка, дзяўчынка,
Белакрылая птушка.
У восень з табою
Заручыцца я мушу...

Літвінка, дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу,
Цябе, як птушынку,
На руках несці буду!
Прыпеў.




Текст добавил: Андрей Курышев